Член брытанскага парламента Клайв Эфард лічыць, што былому футбалісту зборнай Англіі Адаму Джонсану, асуджанаму за педафілію, варта забараніць аднаўленне прафесійнай кар'еры. Яго словы прыводзіць talkSPORT.

Джонсан выйдзе на свабоду 22 сакавіка, прабыўшы за кратамі палову тэрміну. Былы вінгер «Сандэрленда» таксама занесены ў спіс асоб, якія ўчынілі злачынствы сэксуальнага характару.
«Лічыцца, што футбалісты валодаюць асаблівым статусам у грамадстве. Яны з'яўляюцца ролевымі мадэлямі. Таму я мяркую, што людзям, якія адседзелі за падобныя дзеі, павінна быць закрытая дарога ў футбол», — лічыць Эфард.
У сакавіку 2016 года Джонсан быў прызнаны вінаватым у спакушэнні падлетка. Гулец адмаўляў на пасяджэнні факт сэксуальнай сувязі з 15-гадовай фанаткай. У лютым таго ж года пасля прад'яўлення Джонсану абвінавачванняў «Сандэрлэнд» скасаваў з ім кантракт.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары