07.03.2019 / 16:05

Мінскі праграміст стаў зяцем віцэ-мэра Масквы — і яго справы вельмі рэзка пайшлі ўгару 25

Падрабязнасці распавядае расейскае выданне База.

Віцэ-мэр Масквы Аляксандр Гарбенка ў канцы лютага 2016 года выдаваў замуж дачку Настассю. На вяселле шчаслівы бацька падарыў маладым шыкоўны салют за бюджэтныя грошы.

Дачка чыноўніка з мужам-беларусам.

Само вяселле прайшло ў прэстыжным гольф-клубе, які месціцца ў прыродным заказніку. На ім выступіў Грыгорый Лепс (які бярэ за карпаратывы каля 100 тысяч даляраў).

Але галоўны момант у іншым. На тэрыторыі заказніка катэгарычна забароненыя салюты. Але на вяселлі прагрымеў шыкоўны феерверк. Прычым аплочаны бюджэтнымі грашыма. Па дакументах гэта быў салют у гонар 23 лютага (прытым што вяселле было 27 лютага).

Таксама цікавая асоба жаніха. Гэта Дзмітрый Чуяшоў, беларус, які калісьці быў праграмістам у Мінску, паралельна захапляўся музыкай. Пасля перабраўся ў Маскву, дзе працягваў працаваць у ІТ.

Але ў сталіцы Расіі Чуяшоў пазнаёміўся з дачкой чыноўніка. І кар’ера праграміста рэзка пайшла ўгару.

Спачатку Дзмітрый стаў саўладальнікам рэкламнага агенцтва «Даблпро» (яго цесць-чыноўнік курыруе дэпартамент СМІ і рэкламы), а праз паўгода пасля шлюбу з дачкой віцэ-мэра — і дзвюх будаўнічых фірмаў — «Мастанэльбуд» і «Масбетон», якія прыносяць разам да $6 мільёнаў на год. Большую частку гэтых грошай прыносяць дзяржаўныя замовы.

23
mikola ramanau / Адказаць
07.03.2019 / 16:10
Zdradnik ! Z*ehau Maskvu !
3
LitvinM / Адказаць
07.03.2019 / 16:13
Ото ж дзіва
4
Алесь / Адказаць
07.03.2019 / 16:31
Гэта называецца "краiна вялiкiх магчымасцяу для беларусау"
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру