Палітык Анатоль Лябедзька паведаміў «Нашай Ніве», што ён і яшчэ шэраг дэпутатаў 12-га і 13-га скліканняў хочуць стварыць грамадскую арганізацыю, якая такіх людзей аб'яднае. 

Назвацца хочуць «Дэпутацкім клубам». 

Гэта не вынаходніцтва ровара, кажа Лябедзька, бо сетка такіх клубаў існуе ў іншых краінах: дэпутаты, чыя кадэнцыя скончана і далей яны не балатуюцца, але хочуць яшчэ ўжыць свой досвед, аб'ядноўваюцца ў такія клубы. 

Экс-дэпутаты Калякін, Трусаў і Лябедзька, фота з фэйсбука.

Экс-дэпутаты Калякін, Трусаў і Лябедзька, фота з фэйсбука.

«Да 25-годдзя Канстытуцыі была сустрэча былых дэпутатаў, мы вырашылі паспрабаваць зарэгістраваць такое грамадскае аб'яднанне. Каб прайсці гэты шлях максімальна хутка, мы сустрэліся з міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. Ён пазнаёміў з начальніцай профільнага аддзела, каб мы маглі выправіць нейкія, на іх думку, хібы ў статуце на этапе падрыхтоўкі, а не ў момант прыняцца рашэння», — сказаў нам Лябедзька.

Чым будзе займацца «Дэпутацкі клуб»? 

«Першае — гэта папулярызацыя ідэй парламентарызму. У Беларусі парламентарызму няма, ёсць руіны, якія засталіся з 12—13-га склікання. Будзе прапагандаваць прынцыпы падзелы ўлады, свабодныя і сумленныя выбары, парламентарызм. Без дэпутатаў, якіх абіраюць людзі, немагчыма рэалізаваць прагрэсіўныя рэформы. Мы хацелі б ствараць такія экспертныя групы, выкарыстоўваць патэнцыял людзей, прапаноўваць заканадаўчыя акты, праекты законаў, як людзі з досведам сапраўднай парламенцкай работы», — патлумачыў Лябедзька і адказаў, ці возьмуць у такі клуб умоўнага атамана Улаховіча. 

«Гэта будуць вырашаць дэпутаты, якія збяруцца на ўстаноўчы сход. Мінімум удзельнікаў — гэта дэпутаты 12—13-га склікання. Але гэта ж адкрыта не толькі для тых, хто быў у апазіцыі БНФ у 12-м скліканні, ці ў фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», ці «Праца» у Вярхоўным Савеце 13-га склікання. Будуць і тыя, хто былі ва ўладзе ці пры ўладзе. Можа, будуць уключаць людзей з саюзнага парламента, з мясцовых саветаў, усё магчыма», — сказаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?