У міліцыю паступіла заява ад 19-гадовага навучэнца каледжа ў Магілёве. Яго пабілі незнаёмыя хлопцы, піша mogilevnews.by.

Як пазней высветлілася, двое 18-гадовых прыяцеляў, раней судзімы (за крадзеж і рабаванне) жыхар Баранавічаў і жыхар Пінска, прыехалі ў абласны горад у госці да сваіх сяброў. На прыпынку яны звярнулі ўвагу на хлопца з доўгімі валасамі.

Спачатку яны проста жартавалі і кпілі з хлопца, потым перайшлі да ненарматыўнай лексікі. Так і не атрымаўшы ніякага водгуку, яны падышлі да маладога чалавека і сталі яго збіваць. Затым селі ў аўтобус і з'ехалі.

Хуліганаў затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0