07.03.2019 / 20:12

У Расіі стваральніка Навічка пад маркай расследавання «дробнага крадзяжу» выклікалі на допыт у паліцыю 2

Аднаго са стваральнікаў нервова-паралітычнага яду Навічок, расійскага хіміка Уладзіміра Углева выклікалі на допыт, перадае Радио Свобода.

Падставай для яго выкліку ў паліцыю стала нібыта расследаванне справы аб «дробным крадзяжы» ў адным з санаторыяў Краснадарскага краю.

Па словах Углева, званок з выклікам на допыт паступіў яму раніцай 7 сакавіка. Пры гэтым, што менавіта было выкрадзена, суразмоўца не ўдакладніў.

У сваю чаргу навуковец адмовіўся ісці ў паліцыю без пісьмовага выкліку на допыт.

Як адзначаецца, раней на вуліцах Анапы, дзе пражывае Углеў, з'явіліся ўлёткі з яго фота, у якіх вучонага абвінавачваюць у «педафіліі».

Гэтая і іншыя правакацыі супраць яго пачаліся пасля таго, як хімік пацвердзіў, што яд Навічок, з дапамогай якога расійскія спецслужбы спрабавалі забіць у брытанскім Солсберы свайго былога агента Сяргея Скрыпаля, сапраўды распрацоўваўся ў СССР.

1
вусцішны троль / Адказаць
07.03.2019 / 20:21
эрэфия идет фа--стским путем пуцэна!!!
0
Орк / Адказаць
08.03.2019 / 04:32
Беги химик, беги хоть куда , пока живой
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру