07.03.2019 / 23:10

У Францыі кардынала прысудзілі да ўмоўнага тэрміну за ўтойванне педафіліі 3

У Францыі суд прыгаварыў арцыбіскупа Ліёна, кардынала Філіпа Барбарэна, да шасці месяцаў умоўнага пазбаўлення волі, паведамляе Le Figaro.

Прычынай рашэння стала неданясенне паліцыі інфармацыі пра магчымыя выпадкі педафіліі ў Ліёнскай дыяцэзіі, якой кіраваў кардынал.

У судзе заявілі, што Барбарэн цалкам усведамляў наступствы сваіх дзеянняў. Суддзі палічылі, што яго матывавала жаданне захаваць добрае імя каталіцкага касцёла.

Пасля абвяшчэння прысуду Барбарэн звярнуўся да папы Францішка з просьбай зняць яго з пасады арцыбіскупа Ліёна. На самім судовым пасяджэнні кардынал не прысутнічаў.

0
Владимир.Бобруйск / Адказаць
08.03.2019 / 00:27
ХВАТАЕТ ТАКОГО "ДОБРА" ВО ВСЕХ КОНФЕССИЯХ-НАШЛИ ЧЕМ УДИВЛЯТЬ.
1
Казік / Адказаць
08.03.2019 / 00:43
Добрае імя можа захаваць толькі неадкладная і жорсткая рэакцыя на гэтую мярзоту
0
mikola ramanau / Адказаць
08.03.2019 / 12:33
Kardyna tre ZAMYKAC !.................Zza *pedafelii*-skora nihto u Kascel ni budze hadzic !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру