Выканаўца Зена перамагла ў фінале нацыянальнага адборачнага тура на конкурс песні «Еўрабачанне-2019».
У яе была самая высокая ацэнка, выстаўленая журы — 69 балаў.
Варта адзначыць, што журы выстаўляла ацэнкі адразу пасля песень, што пазбаўляла шоу ўсякіх інтрыг, а спевакоў — матывацыі спяваць, пасля таго як Зена атрымала найвышэйшы бал.
Зена — самая маладая ўдзельніца фіналу нацыянальнага адбора, ёй 16 гадоў. Яна з'яўляецца пратэжэ расійскага прадзюсара Віктара Дробыша.
Конкурс песні «Еўрабачанне-2019» пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал — 18 мая. Зена выступіць у першай частцы першага паўфіналу.
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
-
Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»
-
«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора
Каментары