08.03.2019 / 09:19

Юлія Быкава счапілася з журы на Еўрабачанні з-за беларускай мовы: Калі не прасоўваць песні па-беларуску, не будзе нічога 40

Да фінала група «Аўра» лічылася адным з ценявых фаварытаў, піша Tut.by.

Але выступ на беларускай мове, а таксама танец знакамітай гімнасткі Меліты Станюты не дапамаглі. Усяго 55 балаў (7 балаў ад Дзмітрыя Калдуна, па 8 балаў ад усіх астатніх). Зена набрала 69 балаў.

«Калі мы гаворым пра конкурс «Еўрабачанне», а не пра конкурс нацыянальнага здабытку, то павінна быць (…) нешта новае. Песня не выклікае ніякіх асацыяцый з конкурсам «Еўрабачанне», — вынес свой прысуд Калдун.

Ужо пасля выступу канкурсанты звычайна згаджаліся з ацэнкамі журы ці адмоўчваліся, але спявачка Юлія Быкава засталася пры сваім меркаванні.

Ёй нагадалі, што па статыстыцы Беларусь на конкурсе часцей прадстаўлялі спевакі, якія спявалі на англійскай. Быкава адказала, што калі б хацела павесяліць Еўропу сваёй «беларускай англійскай», то абрала б менавіта гэтую мову.

Але яна хацела «даць тры хвіліны прыгажосці і зачаравання па-беларуску». На думку спявачкі, калі не прасоўваць песні на беларускай мове, «у нас не будзе роўным чынам нічога».

Нагадаем, што конкурс выйграла Зена, якую называюць пратэжэ Віктара Дробыша.

На Еўрабачанне-2019 ад Беларусі зноў паедзе пратэжэ расійскага прадзюсара Дробыша ВІДЭА

8
фелікс / Адказаць
08.03.2019 / 09:38
Песня выдатная - проста пляск "у твар" прарасейскаму загніўшаму "палітбюро". А у Калдуна мабыць пры беларускіх словах засвярбела дзесці - расейскі штыр не дае пакою.
4
Павел Ас / Адказаць
08.03.2019 / 09:47
Даколі ў мяне і другіх падаткаплацельшчыкаў будуць забіраць грошы на прасоўване пратэжэ розных УРОДАЎ!!!! Я жадаю каб мае грошы ішлі на прасоўванне беларускай культуры ў свеце!!!!
211
Алексей К. / Адказаць
08.03.2019 / 09:52
Жаль, что так вышло. Песня не плохая, голос есть, а вот гимнастка лишняя (придаёт исполнению лесбийскую ауру). В финал бы прошла.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру