Важнейшай падзеяй 2008 году Анатоль Лябедзька называе перш за ўсё вызваленне з беларускіх турмаў усіх палітычных зняволеных — на думку палітыка, гэта «падставовыя рэчы, пры адсутнасці якіх не магчыма было і думаць пра нейкае пацяпленне адносінаў з Захадам».

Апроч гэтага, сярод найважнейшых падзеяў году лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі адзначае прайшоўшыя ў краіне выбары ў Палату прадстаўнікоў.

‑ Я выдзеліў бы выбарчую кампанію, бо на маю думку, яна прадэманстравала, што грамадзяне Беларусі, нягледзечы на прагнозы некаторых аналітыкаў, выступаюць усё ж такі за перамены.

З непалітычнай жа сферы, на думку Анатоля Лябедзькі, падзеяй году стаў сёлетні дэбют барысаўскага футбольнага клубу БАТЭ ў групавым туры Лігі чэмпіёнаў Еўропы.

‑ Гэта каманда ўпершыню заявіла, што ёсць не толькі такія негатыўныя брэнды ў Беларусі, як Лукашэнка ды Чарнобыль, але, аказваецца, ёсць яшчэ і футбольныя гульцы добрага ўзроўню.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0