У міліцыю звярнуўся 35-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Ён распавёў, што на аўтавакзале ў Валожыне скралі кашалёк са 150 рублямі. Заяўнік падазрае маладых людзей, якія круціліся непадалёк.

Следча-аператыўная група выехала на месца здарэння. Прыкметы былі перададзеныя ўсім нарадам. Падазроная група трапілася на вочы інспектару Віталю Пашкоўскаму, які і затрымаў іх.

У міліцыі высветлілася, што аматарамі лёгкай нажывы апынуліся хлопец і дзяўчына - дзевяцікласнікі адной са школ. 

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?