08.03.2019 / 17:57

Інфармацыя пра чэргі на межах 1

Праз адносна вялікія выходныя (тры дні) на выезд з Беларусі ў пунктах пропуску ўтварыліся чэргі.

Як паведамляе Памежны камітэт, у Катлоўцы (мяжа з Літвой) на выезд знаходзіцца 100 легкавых аўтамабіляў, у Каменным Логу — 80, Лошы — 60, у Прывалцы — 73, у Беняконях чэргаў няма.

Што да мяжы з Польшчай: Брузгі — 71 легкавік, Бераставіца — чэргаў няма, у Брэсце — 60, у Дамачава — чэргаў няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Павел Ас / Адказаць
08.03.2019 / 18:07
Мяне больш цікавіць, што ў гэтых чэргах робяць скрэпанутыя. Якія мацюкаюцца прасябе, калі іх вымушаюць зняць розныя стужкі, але каб патрапіць на Захад усяроўна здымаюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру