Усяго патроху55

«Хачу быць ілюстратарам». 9-гадовы гродзенец здзіўляе ўсіх сваімі стыльнымі малюнкамі

Пакой 9-гадовага Вані Глумакова з Гродна падобны да карціннай галерэі. На кожнай сцяне вісяць яго яркія работы. Усяго такіх малюнкаў каля сотні — на іх выдуманыя мульцяшныя героі з вялікімі вачыма. Гродзенец нават думае выпусціць свой камерцыйны каталог, паведамляе hrodna.life

Маляваннем хлапчук захапіўся ў шэсць гадоў.

«Усё пачалося каля трох гадоў таму, калі я заўважыў у суседкі маркеры, — распавядае Ваня. — Зацікавіўся і папрасіў у бацькоў такія ж. Калі першы раз паспрабаваў імі маляваць — мяне сур’ёзна зацягнула. Вось мне ўжо амаль 10 гадоў і да гэтага часу малюю. Я зразумеў, што хачу гэтага рабіць. Гэта маё».

Ваня сам прыдумляе герояў. Яго натхняе рок-музыка і творы вядомых мастакоў. Фаварытаў няма, у кожнага бярэ патроху.

«Я не вучыўся ў школе маляваць, неяк сам усё засвоіў і прыдумаў сабе стыль. Усе мае персанажы выдуманыя, як і іх гісторыі. Усё, што мне прыходзіць у галаву, тое і малюю. Ёсць у мяне адзін прыдуманы герой і яго клічуць Біл, ён жыве ў Англіі».

Пакуль Ваня малюе дзеля ўласнага задавальнення, робіць гэта ў вольны ад вучобы час. Часам праводзіць у інстаграме конкурсы на скетчы, тады прыходзіцца маляваць сяброў і знаёмых.

Юны гродзенец плануе летам запусціць камерцыйны каталог сваіх малюнкаў, якія можна было б пераносіць на кубкі, майкі, плакаты, сцікеры і г.д. Яго ідэю дапаможа рэалізаваць мама Лана, якая працуе ў адным з рэкламных агенцтваў горада.

«Мы абмеркавалі з Ванем гэты праект, галоўнае каб у яго ўсё атрымлівалася, — кажа мама Лана. — Гэта будзе які-небудзь каталог, мы прапрацоўваем гэтае пытанне. А наогул, мне здаецца, Ванька ў нас заўсёды маляваў, але асабліва ўсіх уразіў, калі мы з ім пайшлі на арт-вечар Red Art. Было гэта недзе чатыры гады таму. Малявалі мы тады Манэ. Ваня быў першым дзіцём, якое прыйшло на гэтыя вечары. Ён стаў маляваць і ўсім спадабалася. Тады мы і заўважылі яго патэнцыял. З тых часоў ён малюе. Спачатку на паперы, потым на планшэце».

На 10 гадоў Ваня папрасіў у бацькоў сцілус для планшэта. Хлопчык кажа, што тата спачатку не ўспрымаў усур’ёз яго творчасць, але пасля змірыўся.

«Тата хоча, каб я стаў бізнесменам або банкірам, але нядаўна я зразумеў, што хачу быць ілюстратарам. Пакуль вучуся ў школе, буду асвойваць гэтую прафесію, а там будзе бачна», — дадаў Ваня.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Памэла Андэрсан пачала сустракацца з вядомым галівудскім акцёрам, старэйшым за яе на 15 гадоў2

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь1

Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал1

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі8

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць