У ноч на 8 сакавіка ў ВК-22 скончыў жыццё самагубствам зняволены. Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта быў Р. з 1 атрада, 3-й секцыі.
Выпраўленчую калонію № 22 называюць яшчэ «Воўчыя норы», яна знаходзіцца пад Івацэвічамі. Там адбываюць пакаранне зняволеныя, асуджаныя за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
Падрабязнасці таго, як гэта здарылася, мы пакуль не даведаліся.
0
0
0
0
0
0