Facebook і Instagram не будуць паказваць у рэкамендацыях і пошуку акаўнты, якія заклікаюць адмаўляцца ад прышчэпак, паведамляе Facebook Newsroom.

Facebook знізіць рэйтынг у стужцы навін для такіх старонак і будзе адмаўляцца ад рэкламных аб'яў, якія заклікаюць не рабіць прышчэпкі.

Instagram не будзе выдаваць такі кантэнт па хэштэгу і ў рэкамендацыях.

Вызначаць дэзінфармацыю пра вакцынацыю будуць з дапамогай сусветных арганізацый, у прыватнасці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Цэнтраў ЗША па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0