09.03.2019 / 09:41

30-гадовая берасцейка параніла нажом бацьку свайго хлопца, які быў супраць іх адносін 2

Суд Маскоўскага раёна Брэста абвясціў прысуд 30-гадовай жыхарцы горада, якая абвінавачвалася ў прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання, паведамляе Tut.by.

Абвінавачаная знаходзілася ў рамантычных адносінах з сынам пацярпелага. Пажылы мужчына быў супраць такіх адносін. На гэтай глебе паміж бацькам і сынам адбыўся канфлікт. Слоўная сварка перарасла ў бойку, падчас якой пацярпелы абхапіў рукамі сына. Абвінавачаная ўзяла нож і нанесла яму два ўдары па руцэ. Мужчына аслабіў хватку і закрыў рукой рану, каб спыніць крывацёк. Медыкі аказалі яму першую дапамогу, а ў дачыненні да жанчыны праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Аказалася, што раней яна была судзімая за забойства.

«Суд Маскоўскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання і невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Па сукупнасці злачынстваў ёй прызначылі год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму» — паведаміў Tut.by стажор на пасадзе пракурора горада Брэста Міхаіл Юшчук.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

3
mikola ramanau / Адказаць
09.03.2019 / 12:18
Dzjauczynu *padstavili* !
0
Казік / Адказаць
09.03.2019 / 13:48
Ну цяпер дакладна благаславіць іх адносіны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру