На плошчы Перамогі ў Віцебску ў падземным пераходзе ў перакрыццях з'явіліся расколіны, з якіх працякае вада, пры нізкай тэмпературы вільгаць замярзае.
На столі галерэй падземнага пераходу расколіны з'явіліся не сёння, але паступова яны становяцца ўсё большымі. Уздзеянні транспарту і надвор'я прывялі да таго, што расколіны настолькі пашырыліся, што скрозь іх плынню працякае вада з лужын на паверхні, якая замярзае пры нізкіх тэмпературах.
Так, у пачатку сакавіка пасля начных замаразкаў на некалькіх участках перакрыцця пераходу можна было бачыць ледзяшы, якія звісалі. Больш за ўсё пашкоджана заходняя галерэя, у якой на столі з-за працякання паўсюль адслойваецца тынкоўка і з'яўляюцца новыя расколіны.
Падземны пераход быў рэканструяваны менш за 10 гадоў таму.