09.03.2019 / 11:17

Жыхар Лунінца расстраляў жонку, цешчу і швагра, а затым спрабаваў забіць сябе 20

Лунінецкая міліцыя 8 сакавіка выявіла целы трох мясцовых жыхароў з агнястрэльнымі раненнямі, паведамляе Следчы камітэт.

Вечарам 8 сакавіка 66-гадовы жыхар Лунінца, знаходзячыся ў гасцях у сваёй цёшчы, у ходзе сваркі выстраліў з ружжа ў сваю 56-гадовую жонку, яе 78-гадовую маці і 50-гадовага брата, ад чаго яны памерлі на месцы здарэння. Пасля гэтага мужчына стрэліў з ружжа сабе ў галаву, аднак застаўся жывы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Дазволу на захоўванне зброі ён не меў.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

10
Вожык / Адказаць
09.03.2019 / 11:42
Трагедыя. Навошта на вулiцы у́ бахiлах?
11
ooo / Адказаць
09.03.2019 / 11:50
До чего доводит проголодь.
3
mikola ramanau / Адказаць
09.03.2019 / 12:15
Hvoraia Kraina !
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру