Тэмпературны рэкорд дня пабіты 8 сакавіка ў Мінску і амаль усіх абласных цэнтрах, за выключэннем Віцебска, паведамляе БелТА.

У Мінску 8 сакавіка паветра прагрэлася да 12,9 градуса цяпла. Папярэдні максімум быў зафіксаваны ў 1990 годзе — плюс 9,8 градуса. Абнавіліся рэкорды і ў Брэсце (слупок тэрмометра падняўся да 15 градусаў вышэй за нуль), Гомелі (14,6 градуса цяпла), Гродне і Магілёве (плюс 12,9). У Брагіне (Гомельская вобласць) тэмпература паветра ўчора днём дасягнула 17 градусаў цяпла. Папярэдні рэкорд для гэтай мясцовасці быў зафіксаваны ў 2016 годзе (плюс 14,8 градуса).