Міністр абароны Чэхіі Любамір Метнар заявіў, што Расія ўваходзіць у тройку найбольшых пагроз для краін НАТА, паведамляе Týden.

«Найбольшай пагрозай [дзяржавам-сябрам НАТА] з'яўляецца тэрарызм, у прыватнасці, небяспека глабальнага пашырэння лакальных тэрарыстычных арганізацый. На другім месцы знаходзіцца небяспека кібератак, а на трэцім месцы — Расія», — адзначыў ён.

Аднак парадак размяшчэння пагроз не так важны, падкрэсліў міністр, паколькі іх дынаміка можа хутка змяняцца.

Кіраўнік ведамства ўдакладніў, што Расія з'яўляецца небяспечнай з-за пераўзбраення арміі, перакідвання войскаў, а таксама правядзення вялікай колькасці ваенных вучэнняў. Акрамя таго, расійская пагроза звязаная з «падзеямі, якія тычацца іншых краін былога сацыялістычнага блока».