У Маскве памёр акцёр Уладзімір Этуш, паведамляе ТАСС. Этушу было 96 гадоў.

Уладзімір Этуш нарадзіўся ў 1922 годзе. У 1939 годзе ён паступіў у Тэатральную вучэльню імя Шчукіна, але затым прыпыніў навучанне для службы на фронце.

Этуш сыграў больш за сто роляў у тэатры і кіно. Адна з яго найбольш вядомых кінароляў — загадчык райкамгаса Саахаў у «Каўказскай палонніцы» (1966).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0