Расійская журналістка Ксенія Сабчак абвясціла пра разрыў з мужам — расійскім акцёрам Максімам Вітарганам. Пра гэта тэлевядучая паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме.

«Мы вымушаны пракаментаваць публічна нашы адносіны, каб спыніць усе спекуляцыі на гэтую тэму. Мы даволі даўно жывем асобна і кожны сваім жыццём. Пакуль мы жылі разам, мы захоўвалі ўзаемную вернасць. Мы не дзелім маёмасці і, тым больш, дзіця, якое працягваем гадаваць, як бацькі, якія яго любяць. Ксенія Сабчак. Максім Вітарган», — напісала яна.

Падобны тэкст з'явіўся ў сацсетках Максіма Вітаргана.

У канцы студзеня Вітарган пабіўся з рэжысёрам Канстанцінам Багамолавым, пра якога хадзілі чуткі, што ён завёў раман з Сабчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0