Выйшащ з друку чарговы выпуск Arche №4 (159) — 2018, 500 асобнікаў паступілі ў продаж у кіёскі «Белсаюздруку» па ўсёй краіне.
Тэмы нумару: Берасьцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўленьня Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939—1941 г., развал Савецкага Саюзу.