31.12.2008 / 15:10

Палесціна "высока цэніць" пазіцыю Беларусі ў араба-ізраільскім канфлікце 7

Заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску надзвычайны і паўнамоцны пасол Палесціны ў Беларусі Мунтасер Абу Зейд.

"Палітычнае кіраўніцтва Палесціны высока цэніць пазіцыю беларускага народа на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у араба-ізраільскім канфлікце", — заявіў 31 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску надзвычайны і паўнамоцны пасол Палесціны ў Беларусі Мунтасер Абу Зейд.

Ён заклікаў краіны Еўрасаюза і ЗША "ўмяшацца ў канфлікт і прымусіць Ізраіль выконваць рэзалюцыі ААН па мірным урэгуляванні канфлікту". "Мы гатовы выконваць усе рэзалюцыі ААН, усе пагадненні, падпісаныя з Ізраілем", — падкрэсліў пасол.

Мунтасер Абу Зейд зазначыў, што "ЗША мае высокую адказнасць" у вырашэнні канфлікту. "Гэта краіна, якая можа прымусіць Ізраіль спыніць агрэсію", — сказаў ён.

Пасол лічыць, што "палесцінскі народ цяпер пакутуе гэтак жа сама, як беларускі падчас Вялікай Айчыннай вайны".
Ён паведаміў, што з 27 снежня ў Палесціне загінула 400 чалавек, у тым ліку 50 дзяцей. Яшчэ 2 тысячы чалавек параненыя, у тым ліку 200 — цяжка.

30 снежня Еўрасаюз заклікаў Ізраіль і групоўку ХАМАС да неадкладнага і пастаяннага спынення агню. У спецыяльнай заяве падкрэсліваецца, што ўрэгуляванне канфлікту павінна насіць мірны характар. Міністры краін Еўрасаюза таксама заклікалі адкрыць усе прапускныя пункты на мяжы з Егіптам і Ізраілем, каб эвакуіраваць параненых і даставіць у сектар Газа харчаванне і лекі.

27 снежня ізраільская авіяцыя атакавала дзесяткі штабоў, трэніровачных цэнтраў і складаў зброі, якія выкарыстоўваюць радыкальныя групоўкі і ісламісцкая паліцыя ў сектары Газа. Колькасць ахвяр авіяналётаў набліжаецца да 400.

Мэтай аперацыі, якая атрымала назву "Літы свінец", ізраільскія ўлады называюць поўнае спыненне ракетных абстрэлаў з боку палесцінскіх баевікоў і папярэджваюць, што баявыя дзеянні будуць працягвацца і — пры неабходнасці — пашырацца.

Палесцінцы адказваюць ракетна-мінамётнымі абстрэламі сумежных раёнаў Ізраіля.

0
ss / Адказаць
31.12.2008 / 16:27
"Палітычнае кіраўніцтва Палесціны высока цэніць пазіцыю БЕЛАРУСКАГА НАРОДА на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у араба-ізраільскім канфлікце" Да пайшоў бы гэты Мунтасер са сваім Лукой куды б падалей ды пахутчэй! Не здаровая тэндэнцыя якая та казаць за Беларускі Народ ўсё што заўгодна. Ісламізм ў тым выглядзе які ён зараз існуе на Палестыне гэта пагроза не толькі Ізраілю, але і ўсяму цывілізаванаму хрысьціянскаму сьвету. А Лука ён атэіст, яму парабану... толькі б сваю уласную карысць задаволіць.
0
Миронов Константин / Адказаць
31.12.2008 / 17:24
Жители Германии в своё время поддержали Гитлера.И пострадали за это. Жители Беларуси не смогли противостоять наглости Лукашенко,стремящегося к безграничной власти.Теперь нас в Европу не пускают,как прокажённых - и правильно делают.Я скажу - никого пускать не надо - тогда поумнеем (может быть). Жители Газы посадили себе на шею ХАМАС,который постоянно обстреливает Израиль.Нет в Газе непричастных к этому,как нет беларусов непричастных к правлению Лукашенок. Я против насилия,но ,если Израиль уже начал эту операцию протов ХАМАС,то надо довести её до конца,чтобы ни одна ракета оттуда не упала на Израиль.Иначе не стоило начинать.
0
ZhM / Адказаць
01.01.2009 / 21:52
Palascina i Israel heta adna i taja terytoria. Rashanne kanfliltu treba shukac' na inshym uzroni. Treba uznjacca nad usim hetym i ubachyc hetae supracstajanne z druhoho uzrounu. I kali hetja zjamla byla dadzene Boham abedzvum narodam - heta ne prosta tak ( tak pavinna bylo zdarycca). Israil pavinny uspomnic na yakoj zjamli jon zhyve, i z jakoj metaj Tvorca pryvjou jho na hetu svjatuju zjamlu. Kali sam Isaril ne razumee , shto israel - heta "jashar el" , shto perakladze z ivryta - "parama da Boha".dyk vos' kali hebrei esche ne razumejuc sami, tady heta Jon dapozha im upomnic z dapamohaj arabau....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру