Амерыканскі акцёр Джэд Алан пайшоў з жыцця ў веку 84 гадоў. Пра гэта напісаў у Facebook яго калега і сябар Адольфа Марцінес, які ў серыяле «Санта-Барбара» сыграў зяця Сі Сі, Круза Кастыліа.

«Яго дар быў спалучэннем прафесіяналізму і натхнення, — напісаў Марцінес. — Ён таксама быў шчодрым і добрым, і смешным, і жорсткім, і Бог ведае, што яго любілі тыя, каму пашчасціла дзяліць сцэну з ім. Я лічу, адным з найвялікшых дабраславеньняў у маёй кар'еры і жыцці тое, што я быў яго сябрам».

Роля харызматычнага мільянера Сі Сі Кэпвэла прынесла Джэду Алану сусветную папулярнасць.

На постсавецкай прасторы, у тым ліку ў Беларусі, амерыканскі тэлесерыял «Санта-Барбара» (2137 серый) пачалі трансляваць 2 студзеня 1992 года. Ён ішоў 10 год і меў шалёную папулярнасць, асабліва напачатку, калі «мыльныя оперы» яшчэ былі ў навіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0