У Маскве на праспекце Акадэміка Сахарава праходзіць узгоднены з уладамі мітынг супраць ізаляцыі расійскага сегмента інтэрнэту, паведамляе радыё «Свабода». Арганізатар акцыі пратэсту — незарэгістраваная ў РФ Лібертарыянская партыя.

Аналагічныя выступленні прайшлі ў Хабараўску, Іркуцку, Санкт-Пецярбургу, запланаваны мітынг у Варонежы.

На маскоўскую акцыю сабралася 15 тысяч чалавек. Каля 16 удзельнікаў былі затрыманыя перад пачаткам.

12 лютага 2019 года Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні закон, які прадугледжвае тэхнічную магчымасць аўтаномнай працы расійскага сегмента інтэрнэту ў надзвычайных сітуацыях і адключэнне Рунэту ад глабальнай сеткі. Гэтая мера тлумачыцца «небяспекай маштабных кібератак з боку краін Захаду». За прыняцце дакумента прагаласавалі 334 дэпутаты, 47 выказаліся супраць. Мяркуецца, што на ізаляцыю расійскага сегмента інтэрнэту спатрэбіцца 20 мільярдаў расійскіх рублёў, хоць першапачаткова гаварылася, што на гэта не патрэбныя сродкі з федэральнага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0