Прагноз надвор'я ў Беларусі на 1—3 студзеня 2009 года

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночных раёнах, днём месцамі невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўночны 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—10°C, днём мінус 1—6°C.

У Мінску 1 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, днём з пераходам на паўночны 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 2—4°С.

У наступныя двое сутак, 2—3 студзеня, у Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі кароткачасовы снег, 3 снежня слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, 3 студзеня парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—13°C, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 16°C, днём мінус 4—10°C.

У Мінску 2 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотны ападкаў, днём кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?