Газета The Times распавяла пра зброю фрэгата Паўночнага флота ВМФ Расіі «Адмірал Гаршкоў», здольную выклікаць у патэнцыйнага праціўніка галюцынацыі і ваніты. Выданне пры гэтым адзначыла, што расійскі карабель здзяйсняў «вучэнні па супрацьпаветранай і контрдыверсійнай абароне» непадалёк ад авіябазы брытанскіх ВПС Лосімут.

The Times інфармуе, што ў мінулым месяцы з'явіліся паведамленні, што расейскія вайсковыя караблі пачалі абсталёўваць станцыямі візуальна-аптычных перашкод 5П-42 «Філін», прымяненне якіх можа правакаваць з'яўленне галюцынацый і хваравітага стану ў праціўніка за кошт «кароткіх імпульсаў высокаінтэнсіўнага светлавога выпраменьвання».

Станцыі візуальна-аптычных перашкод «Філін» выкарыстоўваюцца для здушэння візуальна-аптычных і оптыка-электронных каналаў назірання, а таксама прыцэльвання зброі блізкага бою і прымяняюцца супраць надводных караблёў і катэраў ВМФ.

Добраахвотнікі, на якіх выпрабавалі ўздзеянне станцыі «Філін», паведамілі аб немагчымасці весці прыцэльную стральбу па мішэнях, калі абсталяванне ўстаноўлена на адлегласці да 2 км. Амаль палова з іх скардзілася на млоснасць, прыкметы дэзарыентацыі ў прасторы і галавакружэнне. Яшчэ 20% добраахвотнікаў распавялі пра эфект плямы святла, якая плавае перад вачыма.

Генконсульства РФ у Эдынбургу ў пятніцу пракаментавала публікацыю газеты The Scotsman, заявіўшы, што «Адмірал Гаршкоў» і караблі суправаджэння заставаліся ў міжнародных водах, калі зайшлі ў заліў Моры-Ферт. The Scotsman пашырыла інфармацыю аб тым, што група караблёў ВМФ Расіі нібыта зайшла ў тэрытарыяльныя воды Вялікабрытаніі.

«Адмірал Гаршкоў», шматфункцыянальнае судна матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эльбрус», выратавальны буксір «Мікалай Чыкер» і сярэдні марскі танкер «Кама» выйшлі ў далёкі паход з Севераморска 26 лютага. Атрад дзейнічаў у заліве Моры-Ферт, адпрацоўваючы навучальныя задачы. У аўторак група караблёў пачала праход праліва Ла-Манш. Для назірання за імі з Ньюкасла быў накіраваны брытанскі эсмінец HMS Defender.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0