Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдзе ў сувязі з крушэннем самалёта «Эфіопскіх авіяліній». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі «Эфіопскія авіялініі» паблізу горада Дэбрэ-Зэйт», - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых у гэтай авіякатастрофе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0