10.03.2019 / 19:36

Украінец Дмытро Підручны перамог у гонцы пераследу на ЧС па біятлоне 6

Украінец Дмытро Підручны выйграў «золата» ў гонцы пераследу на 12,5 км на Чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць 10 сакавіка ў шведскім Эстэрсундзе, піша «Украінская праўда».

Підручны стартаваў чацвёртым, але здолеў стаць першым украінскім чэмпіёнам свету ў мужчынскім біятлоне і завяршыў гонку з вынікам у 31:54.1 хв.

«Срэбра» выйграў лідар сусветнага рэйтынгу Ёханэс Бо з Нарвегіі (дапусціў чатыры промахі і прайграў Підручнаму 8,3 секунды), «бронза» ў француза Кентэна Фільёна-Мае, які адстаў ад Підручнага на 17,7 секунд.

15
Брыдкая пачвара / Адказаць
10.03.2019 / 19:51
Беларусам таксама трэба радавацца?
17
Васіль Каляда / Адказаць
10.03.2019 / 21:21
Якая смешная фамілія Підручны))))
4
Niemand / Адказаць
10.03.2019 / 22:50
Вось і выдатна. Віншаванні пану Дмитру, віншаванні Украі'ні! П.С. А што там у прадстаўніка краіны "Вілікай" мельдоніявай скрэпы? Не падвезлі сваечасова каністру з "палівам" на дыстанцыю? :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру