Грамадства55

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні Дня Волі на стадыёне «Дынама»

Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі сёння адказ з Мінгарвыканкама. Ліст падпісаў намеснік старшыні Арцём Цуран.

Дзень Волі — 2018. Фота Сяргея Гудзіліна.

«З улікам падрыхтоўкі нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў лічым правядзенне мітынгу і канцэрта на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным», — кажацца ў адказе.

Заяўнікам прапанаваныя варыянты ў выглядзе плошчы Бангалор і іншых дазволеных для масавых мерапрыемстваў пляцовак.

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што пакуль Мінгарвыканкам не адказаў на іх іншыя заяўкі адносна правядзення святочных мерапрыемстваў у Верхнім горадзе, а таксама на пляцоўцы ля Палаца спорта.

1 сакавіка падчас «Вялікай размовы» кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніякага мітынгу на стадыёне «Дынама» не будзе.

На мінулым тыдні было адмоўлена прадстаўнікам правацэнтрысцкай кааліцыі, якія хацелі правесці мітынг 25 сакавіка на пляцоўцы ля опернага тэатра.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню45

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі6

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная45

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню45

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць