Фота Сяргея Гудзіліна
У аўторак — месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, па поўначы — з парывістым ветрам. Ноччу панізіцца да 0 … -5°С, днём 0 … + 5°С, піша Tut.by.
13 сакавіка, у сераду, днём месцамі, пераважна па заходняй палове кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2 … -9°С, днём 0 … + 7°С.
У чацвер атмасферныя франты прынясуц кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), якія днём па заходняй палове будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу -4 … + 2°С, максімальная днём + 2 … + 8°С, у паўднёва-заходніх раёнах + 9 … + 10°С.
У пятніцу, 15 сакавіка, кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу -3 … + 3°С, днём + 3 … + 9°С.
0
0
0
0
0
0