Арцём Чайка, сын расейскага генпракурора Юрыя Чайкі, прадаў нерухомасць у Швейцарыі, паведамляе тэлеграм-канал «База».

Арцёму Чайку належаў вялікі дом плошчай больш за 1500 квадратных метраў.

Катэдж стаіць на беразе Жэнеўскага возера. Арцём Чайка набыў дом у 2014 годзе. Раней Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага рабіў вялікае раследаванне пра генпракурора Расіі Юрыя Чайку і дваіх яго сыноў. Сцвярджалася, што Арцём Чайка мае бізнэс у Швейцарыі.

Паводле тэлеграм-канала «База», цяпер Арцём Чайка прадаў дом у швейцарскім горадзе Копэ за 3 мільёны даляраў.

Арцёма Чайку ў 2018 годзе прызначылі намеснікам старшыні Эканамічнай рады пры паслу Расіі. Акрамя таго Чайка-малодшы перыядычна ўдзельнічае ў адкрыцці і закрыцці байкерскага сезону ў Мінску. У гэтых жа мотапрабегах удзельнічаў і Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка беларускай дзяржавы.

Арцём Чайка і Віктар Лукашэнка

Арцём Чайка і Віктар Лукашэнка

Акрамя таго, Арцём Чайка мае ўзнагароду ад беларускага Міністэрства ўнутраных спраў — знак «За садзейнічанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?