12.03.2019 / 10:05

«Акадэмкніга» прапануе: успаміны пра легендарнага мінчука Кіма Хадзеева 3

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Ким. Великий прохожий, вероятные истории. Укладальнікі Аляксандр Сушкоў, Алена Будзінайце.

Гэты ўнікальны зборнік займальных аповядаў з'яўляецца сведчаннем жывой і глыбокай цікавасці да асобы Кіма Хадзеева (1929-2001) - легендарнага мінчука, які дзесяцігоддзі збіраў вакол сябе інтэлектуальную эліту горада. Без пасады, статусу, афіцыйнага прызнання, свабодны ад сацыяльных стэрэатыпаў, ён набыў славу эксперта ў самых розных галінах культуры, мастацтва, навукі, а таксама эканомікі і кіравання.

У 2019 годзе Кіму споўнілася б 90 гадоў. Больш за пяцьдзесят натхнёных расказчыкаў удзельнічалі ў спробе ўзнавіць яго шматгранны, супярэчлівы і складаны вобраз.

У чым жа асноўная загадка Кіма Хадзеева? У вас ёсць магчымасць сфармаваць уласнае меркаванне. Хто ведае, магчыма, гэтая кніга і ёсць асноўным вынікам нікім не бачнай праграмы, бліскуча рэалізаванай Кімам, - працягу існавання ўласнай асобы за яе фізічнымі межамі.

Набыць гэта, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

3
Аугментин / Адказаць
12.03.2019 / 11:03
Интересно, а меркаванне Антона Кулона з "Сіняй кнігі беларускага алкаголіка" про Хадеева будет в этой книге? Или там только оды и хвалебные речи?
6
mikola ramanau / Адказаць
12.03.2019 / 12:36
Byli i CIKAEI asoby ! Napryklad     - Z.Paznjak.
1
Палыч / Адказаць
12.03.2019 / 14:51
Дзякуй за гэтую навіну! Асабіста ведаў Кіма, хоць і значна маладзейшы за яго. Ён асоба, якая сапраўды годна мець кнігу пра сябе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру