Грамадства1717

У мінскім бары пабіліся фанаты «Манчэстэр Юнайтэд» і «Арсенала», выклікалі АМАП

Здарэнне адбылося ў нядзелю 10 сакавіка ў бары 4-4-2 на вуліцы Зыбіцкай. У той дзень у рамках англійскай Прэм’ер-лігі сустракаліся лонданскі «Арсенал» і «Манчэстэр Юнайтэд». «Арсенал» атрымаў перамогу з лікам 2:0.

Фан-клубы «МЮ» і «Арсенала» — адны з самых шматлікіх у Беларусі. Звычайна заўзятары гэтых каманд збіраюцца для прагляду матчаў на розных пляцоўках, каб пазбегнуць патэнцыйных канфліктаў. На гэты ж раз на Зыбіцкую прыйшло каля 60 фанатаў «МЮ» і каля 15 — «Арсенала».

Сакратар афіцыйнага фан-клуба «Манчэстэр Юнайтэд» у Беларусі Уладзімір Сазонаў кажа, што бар «4-4-2» запрасіў да сябе прыхільнікаў «чырвоных д’яблаў» напрыканцы мінулага года. Фанаты «Арсенала» ж сцвярджаюць, што гэта пляцоўка «належыць» ім, таму і не збіраліся пакідаць установу.

Калі гульня скончылася, то паміж заўзятарамі завязалася сутычка. У выніку адзін з фанатаў «Арсенала», якога завуць Ілля, сцвярджае, што яго збілі.

«Фанаты «МЮ» раўлі абсалютнае дзікунства, пагражалі заўзятарам «Арсенала», паказвалі факі. Падчас гульні заўзятары паводзілі сябе неадэкватна. Калі «Арсенал» забіў гол, то мой брат устаў на крэсла, дык выбілі крэсла ззаду. Татальнае быдла, вяршкі беларускага быдла. Адэкватныя людзі сябе так паводзіць не будуць. Крайне агрэсіўнае заўзенне. У Мінску не так шмат месцаў, дзе можна глядзець матчы», — расказаў Ілля ў сваім інстаграме.

Калі гульня скончылася, то паміж фанатамі пачалася слоўная перапалка, паказвалі адзін адному факі. «Мне прыляцела незразумела адкуль, спрабавалі разбіць тэлефон, піналі нагамі, у мяне шышка, паламаны нос. Я выклікаў міліцыю. Спачатку хацеў пісаць заяву, але не стаў пісаць, бо мяне прыпалохалі сумесным хуліганствам. Мне потым сказалі, што разводзілі мяне як лоха, але я напісаў, што не маю прэтэнзій. Хлопцы, што былі ў апорніку са мной, выбачыліся, прапанавалі пасядзелі папіць піва, але мне нецікава стасавацца з быдлам», — адзначыў Ілля.

Уладзімір Сазонаў, які прадстаўляе фанатаў «МЮ», кажа, што абразы чуліся з абодвух бакоў. «Яшчэ ў перапынку падыходзілі да хлопцаў з «Арсенала» і казалі, калі матч скончыцца на вашу карысць, то вам лепш адразу расплаціцца і сысці і не правакаваць канфлікты.

Калі вы заходзіце ў бар, дзе сядзіць 60 фанатаў «Манчэстэра», то трэба мець нейкі інстынкт самазахавання ці што».

Уладзімір кажа, што не можа сцвярджаць, што нехта біў пацярпелага, але і адваротнага сказаць не можа. «Магчыма, ён проста паваліўся, калі іх раздымалі, і ўдарыўся носам. Калі мы пачалі разнімаць бойку, то адчуваў удары па спіне. Магло быць што заўгодна. Сам канфлікт быў не больш за хвіліну», — расказвае Уладзімір.

АМАП прыехаў у бар досыць хутка. Па словах Уладзіміра, праваахоўнікі паводзілі сябе вельмі карэктна. «Яны думалі, што там рэальна фанаты счапіліся, а тут невялікая лакальная бойка. Мы лічым, што ў гэтай сітуацыі не лепшым чынам павялі сябе абодва бакі. Я б асабіста не пайшоў глядзець футбол у бар, дзе ўсё было б завешана атрыбутыкай «Арсенала», — расказвае Уладзімір Сазонаў.

Ён абсалютна абвяргае словы, што за «МЮ» заўзеюць нейкія «гопнікі і быдла». «Амаль усе маюць вышэйшую адукацыю, гэта людзі старэйшыя за 28 гадоў, шмат бізнэсмэнаў, іншых паспяховых людзей», — расказвае Сазонаў.

Такія канфліктныя сітуацыі здараюцца не так часта. Звычайна фан-клубы заходнееўрапейскіх клубаў глядзяць гульні на розных тэрыторыях, але на гэты раз выйшла вось такая накладка.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну9

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы3

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры7

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў8

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў28

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча15

У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль4

Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект6

«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну9

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць