Пастаўкі расійскага газу ва Украіну былі спынены сёння а дзевятай раніцы.
Такім чынам «Газпром» выканаў сваё абяцанне не даваць газ суседняй дзяржаве без дамовы на новы год.

Кіеў згодны купляць газ па 201 даляру за тысячу кубамэтраў – Масква спачатку прапанавала 418 даляраў, потым пагадзілася на 250. Летась цана газу для Ўкраіны складала 179,5 даляраў.

Расія таксама патрабуе аплаты доўгу.

Украіна заяўляе, што запазычанасць была цалкам сплачана да 30 снежня.

Апроч таго цераз тэрыторыю Украіны праходзіць газаправод, па якім блакітнае паліва транспартуецца ў Еўрову.

Сёння ноччу прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка запэўнівалі Захад у надзейнасці транзіту.