У нядзелю, 10 сакавіка, каля 14-ай гадзіны на стаянцы ў Слуцку супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавік. Кіроўца выйшаў на вуліцу. Высветлілася, што ў аўтаўладальніка няма тэхагляду. Пры гэтым яго дзеці, якія сядзелі ў машыне, не былі прышпілены.

Даішнікі запрасілі кіроўцу прысесці ў салон службовага аўто для складання пратакола.

На вуліцы ішоў дождж, быў моцны вецер. Інспектар запрасіў мужчыну сесці ў салон і зачыніць дзверы. Ён сеў ззаду, але дзверы не зачыніў. Такім чынам ён спрабаваў схаваць пах алкаголю. Мужчына адну нагу паставіў у салон, другую пакінуў на вуліцы, а твар адварочваў ў бок. Падзьмуў вецер, і інспектар пачуў пах спіртнога. Так ён хацеў схаваць перагар, а атрымалася ўсё наадварот. Хоць пры размове на вуліцы паху не адчувалася. Высветлілася, што ў мужчыны было 0,23 праміле алкаголю.

Парог цвярозасці — да 0,3 праміле, усё, што вышэй, — стан алкагольнага ап'янення. Таму інспектар парэкамендаваў случчаку перадаць кіраванне жонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?