Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у бюджэтным запыце на 2020 фінансавы год папрасіў вылучыць $500 мільёнаў на міжнародную дапамогу краінам-партнёрам для супрацьстаяння «варожаму ўплыву Расіі».

Дапамогу прапануецца накіраваць Еўропе, Еўразіі і Цэнтральнай Азіі для забеспячэння агульнай бяспекі, абароны тэрытарыяльнай цэласнасці саюзнікаў ЗША.

Гэтыя сродкі таксама прапануецца накіраваць краінам-партнёрам ЗША для фінансавання адмовы ад расійскай ваеннай тэхнікі і ліквідацыі «слабых бакоў», такіх як залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў і гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0