У навагодніх мерапрыемствах у ноч на 1 студзеня ўзялі ўдзел больш за 316 тыс. чалавек, парушэнняў грамадскага парадку ў месцах святкавання не дапушчана.Пра гэта паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.
"У параўнанні з папярэднімі днямі менш было зарэгістравана крадзяжоў, хуліганстваў, разбойных нападаў і рабаванняў. У тры разы менш адбылося дарожна-транспартных здарэнняў", — зазначылі ва ўпраўленні.
З 24 снежня і да заканчэння святаў міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
Год таму ў навагодніх мерапрыемствах узялі ўдзел больш за 780 тыс. чалавек.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары