Паліцыя Маямі-Біч затрымала ірландскага байца змешанага стылю Конара Макгрэгара па абвінавачванні ў рабаванні і пашкоджанні чужой маёмасці.

Як паведамляе газета Miami Herald, раніцай 11 сакавіка 30-гадовы МакГрэгар паспрачаўся з фанатам, які спрабаваў сфатаграфаваць яго на камеру свайго тэлефона. Спартсмен выхапіў з рук прыхільніка тэлефон коштам у тысячу даляраў, разбіў яго і забраў прыладу з сабой.

Макгрэгара затрымалі і змясцілі ў акруговую турму Маямі-Дэйд. Ён выйшаў на волю ўвечары таго ж дня. Адвакат байца паведаміў, што паміж МакГрэгарам і фанатам адбыўся «нязначны канфлікт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0