Ад сённяшняга дня гэта краіна далучылася да зоны еўра.
Ранейшая валюта – крона – будзе ў абарачэнні да сярэдзіны студзеня.
Славакія стала 16-й дзяржавай ЕС, што выкарыстоўвае адзіную валюту. І першай дзяржавай былога сацлагеру, якая перайшла на еўра.
Абменьвацца кроны на еўра будуць у суадносінах 30 да 1.