12.03.2019 / 10:54

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у ноч на 16 сакавіка

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 сакавіка, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

З 3.00 да 4.00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу. У гэты прамежак магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,4 млн картак, да яго падлучаныя 80 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 122 тыс. плацежных тэрміналаў, больш за 2,4 тыс. банкаматаў і 2,5 тыс. інфакіёскаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру