Грамадства99

Шуневіч пракаментаваў уцечку інфармацыі з міліцэйскіх зводак

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў факты ўцечкі інфармацыі з міліцэйскіх зводак у інтэрнэт. Па гэтым факце прызначаная службовая праверка, паведаміў міністр, адказваючы на ​​пытанне БелТА.

«Хаваць не буду. Была ўцечка некаторай інфармацыі з міліцэйскіх зводак. Гэтая інфармацыя не закрытая, не сакрэтная. Зводкі прадастаўляюцца ва ўсе дзяржорганы, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта. І з некаторых зводак была апублікаваная інфармацыя аб надзвычайных здарэннях з асабовым складам, якая (мы таксама не ўтойваем) у гэтых зводках фігуруе ў выглядзе спецматэрыялаў», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, такіх было два ці тры выпадкі, адпаведная інфармацыя была размешчана на адным з інтэрнэт-рэсурсаў.

«Мною прызначаная службовая праверка па гэтым факце. У найбліжэйшы час мы выявім крыніцу ўцечкі інфармацыі. Думаю, што гэта будзе нехта з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У мяне ёсць такое падазрэнне. Бо ў большай ступені супрацоўнікі міліцыі датычныя да падрыхтоўкі зводак, іх распаўсюджвання дзяржорганам», — дадаў Ігар Шуневіч.

Відаць, маюцца на ўвазе матэрыялы, якія перыядычна выкладае ў сваім тэлеграм-канале блогер Nexta. 

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»21

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве2

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»21

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць