«Мяне непакояць крокі па рэабілітацыі «Бурага», — напісала ў сваім фэйсбуку Агнешка Рамашэўская-Гузы. — Гэтае дзеянне супярэчыць польскай традыцыі, у якой не апраўдваецца знішчэнне безабаронных кабет і дзяцей і не ўшаноўваюцца тыя, хто гэта робіць», — напісала яна.

Агнешка Рамашэўская-Гузы — дачка легендарнага актывіста польскай «Салідарнасці», у кватэры якога ў камуністычныя часы адбываліся заняткі падпольнага ўніверсітэта.

Напярэдадні Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў кіраўніка польскага антыкамуністычнага падполля Рамуальда Райса «Бурага», які, сярод іншага, у 1946 спаліў пяць беларускіх вёсак на Падляшшы. 

Рамуальд Райс («Буры»), фота ваеннага часу.

Рамуальд Райс («Буры»), фота ваеннага часу.

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў Рамуальда Райса «Бурага», сцвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытута аб яго ўдзеле ў генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы былі «хібнымі», піша Радыё Свабода.

У 2005 годзе следчыя Інстытута нацыянальнай памяці, які займаецца камуністычнымі і нацысцкімі злачынствамі супраць польскай нацыі, зрабілі выснову, што дзеянні камандзіра польскага антыкамуністычнага падполля Рамуальда Райса (мянушка «Буры») у студзені-лютым 1946 года «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў.

Выстава памяці ахвяр тэрору ў Залешанах. Фота радыё «Рацыя».

Выстава памяці ахвяр тэрору ў Залешанах. Фота радыё «Рацыя».

Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці, у якім, пасля прыходу да ўлады партыі Права і справядлівасць Яраслава Качыньскага, змянілася кіраўніцтва, скасаваў высновы следчых з 2005 года, называючы іх «хібнымі». Адначасова Інстытут заявіў, што адзіным правамоцным рашэннем у справе «Бурага» з'яўляецца судовая пастанова з 1995 года, якая скасавала смяротны прысуд «Бураму» з 1949 года і рэабілітавала яго, вырашыўшы, што ён у 1946 годзе знаходзіўся ў «абставінах вышэйшай неабходнасці, якая прымушала яго рабіць дзеянні не заўсёды адназначныя этычна». А гэта, у святле закона, азначае, што за «Бурым» няма ніякай віны.

Дэманстрацыя польскіх нацыяналістаў у Гайнаўцы.

У выніку крывавага рэйду аддзела «Бурага» ў студзені-лютым 1946 года згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці ды 30 беларускіх фурманаў, якіх «Буры» перахапіў на шляху свайго крывавага рэйду.

Чытайце таксама: Унук Райса «Бурага»: «Дзед забіваў ворагаў Айчыны, а сярод іх было шмат беларусаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?