Доўгі час лічылася, што копій знакавай для храма іконы, напісаных да знікнення цудатворнага абраза, не захавалася. У канцы мінулага года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з'явілася аб'ява аб продажы, як запэўніваў ўладальнік, лота — унікальнай Каложскай іконы Божай Маці, паведамляе grodnonews.by.

Завяршаецца падрыхтоўка разнога дубовага ківота для вернутай святыні, і пасля заканчэння Вялікага посту яна зойме сваё месца ў старажытным храме. Ужо ў маі пабачыць ікону змогуць гродзенцы і госці абласнога цэнтра.

Гісторыя абраза непарыўна звязана з храмам яшчэ з XVII стагоддзя. Паводле некаторых крыніц, і яшчэ раней — з XVI стагоддзя Каложская ікона Найсвяцейшай Багародзіцы захоўвалася ў старажытнай Свята-Барыса-Глебскай царкве і з'яўлялася галоўнай святыняй Гродзенскай епархіі. Яе прызнавалі праваслаўныя і каталікі.

У 1915 годзе падчас вайны ўсе каштоўнасці культурныя, гістарычныя, царкоўныя, архівы і святыні вывозіліся ў эвакуацыю ўглыб Расіі. Каложская ікона, паводле адной з версій, была вывезена ў манастыр у прыгарадзе Масквы, калі верыць іншай — захоўвалася ў падвалах сабора Васіля Блажэннага на Чырвонай плошчы. Ікона бясследна знікла.

У 90-я гады мінулага стагоддзя не толькі сіламі прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, але і грамадскімі дзеячамі праводзіліся пошукі страчанай святыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0