Берасцейца Віталя Казака аштрафавалі на 20 базавых велічынь (510 рублёў) пасля акцыі, якую ён правёў вечарам 11 сакавіка каля будпляцоўкі элітнага квартала. Усклаў кветкі і прымацаваў таблічкі ён каля 7-ай вечара, а праз некалькі гадзін там жа яго затрымала міліцыя — ён застаўся «дзяжурыць» і засняў, калі кветкі і фатаграфіі пачалі прыбіраць, паведамляе «Брестская газета».

Па словах Казака, яго прывезлі ў Ленінскі РАУС і склалі пратакол. Паводле яго, Казак «размясціў на дрэвах інфармацыйныя матэрыялы нерэкламнага характару» і тым самым парушыў правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (артыкул 21.14 КаАП РБ). На падставе часткі 2 гэтага артыкула яго аштрафавалі на 20 базавых.

«Я катэгарычна не згодны з пратаколам. Так, я размяшчаў каля плота кветкі і памятныя пліты з фотаздымкамі, але нічога не парушаў. Ужо сёння добрыя людзі мне падказалі, што раз я не згодны, у РАУС не мелі права мяне штрафаваць, яны павінны былі адправіць матэрыялы ў суд», — распавёў раніцай 12 сакавіка Казак.

Паводле яго слоў, кветкі і лампадкі яшчэ ўчора ўвечары перанеслі да помніка ахвярам Брэсцкага гета. Дзе знаходзяцца фатаграфіі, ён не ведае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0