Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) прыпыняе палёты самалётаў Boeing 737 Max 8 і Boeing 737 Max 9 пасля авіякатастрофы ў Эфіопіі.

Акрамя таго, EASA закрыла паветраную прастору для ўсіх камерцыйных рэйсаў, што выконваюцца Boeing 737 Max 8 і Boeing 737 Max 9 нееўрапейскімі аператарамі.

На гэты момант пра прыпыненне палётаў Boeing 737 Max 8 заявілі Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Аўстрыя, Ірландыя, Польшча, Нідэрланды, Турцыя, Кітай, Інданезія, Сінгапур, Аўстралія, Малайзія і Аман.

Часовае прыпыненне палётаў Boeing 737 Max уведзена ў сувязі з крушэннем самалёта гэтай жа мадэлі ў Эфіопіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0