У Хойніках у вадаёме недалёка ад дома патанула 12-гадовая школьніца, паведамілі Tut.by ў Асводзе.

Трагедыя адбылася 11 сакавіка. Дзве сяброўкі гулялі каля штучнага вадаёма. У нейкі момант адна з дзяўчынак спатыкнулася і звалілася з крутога берага ў ваду.

«Капанка глыбінёй 1,5 метра, але гэтага аказалася дастаткова, каб пайсці пад ваду. Іншая дзяўчынка, што стаяла на беразе, стала тэлефанаваць дарослым, яны прыбеглі і выцягнулі дзяўчынку на паверхню, але, на жаль, было ўжо позна — дактары канстатавалі смерць», — распавёў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Асвода Сяргей Касцючэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0