У тэлеграм-каналах 12 сакавіка з'явіўся дакумент, які прэзентаваўся як тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.
Чытайце. Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі: Беларуская мова — гарант гуманітарнай бяспекі
Як сцвярджаюць крыніцы «Нашай Нівы», згаданы дакумент Канцэпцыяй не з'яўляецца. Гэта толькі праект дакумента, які даўно цыркуляваў у шэрагу спецыялізаваных структур.
«Я бачыў гэты дакумент у другой палове лютага», — адзначае крыніца.
фота president.gov.by
Невядома, наколькі выгляд праекта адрозніваецца ад фінальнага дакумента. Тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, якую абмяркоўвалі ўчора на пасяджэнні ў Лукашэнкі, яшчэ не апублікаваны.