Як стала вядома расійскаму выданню «Коммерсант», адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы тэракту на канцэрце Філіпа Кіркорава ў ліпені 2017 года ў Махачкале, расследаванне якога завяршыла МУС Дагестана, даў паказанні пра тое, што гэта быў замах на заказное забойства.

У якасці заказчыка ён назваў шоўмена Максіма Галкіна, які нібыта прыраўнаваў Алу Пугачову да Кіркорава. У допыце ўсіх траіх і вочных стаўках з імі МУС Дагестана адмовіла, палічыўшы гэта спробай абвінавачанага сысці ад адказнасці і зацягнуць следства. Сам Максім Галкін каментаваць падзеі ў Дагестане не стаў.

Па версіі падазраванага, у пачатку 2017 года, калі ён быў у Маскве, «да яго падышоў артыст Максім Галкін, які прапанаваў яму за 2 мільёны расійскіх рублёў (каля $30 тысяч — Рэд.) здзейсніць забойства артыста Кіркорава», — на глебе рэўнасці да Алы Пугачовай, зрабіў вывад з нібыта праведзенай размовы дагестанец. Ён сцвярджае, што адказаў згодай, і тады яму нібыта перадалі ў якасці авансу за 1 млн расійскіх рублёў, тэлефон Nokia і сім-карту. Пазней, сцвярджаў фігурант справы, ён адмовіўся ад плана, баючыся, што «можа пацярпець шмат людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0