Вена, фота Сяргея Гудзіліна

Вена, фота Сяргея Гудзіліна

Вена дзясяты год запар заняла першае месца ў рэйтынгу Mercer, дзе гарады ацэньваюцца па цэлым шэрагу паказчыкаў, сярод якіх стварэнне ўмоў для адукацыі і працы, транспартная даступнасць, бяспеку, экалогія.

Эксперты кампаніі адзначылі нізкі ўзровень злачыннасці ў аўстрыйскай сталіцы, разнастайныя варыянты правядзення вольнага часу, высокі ўзровень развіцця транспартнай інфраструктуры.

На другім месцы ў рэйтынгу апынуўся найбуйнейшы горад Швейцарыі Цюрых. Па бяспецы ён саступіў толькі Люксембургу і Хельсінкі.

Трэцяе месца падзялілі Ванкувер, Мюнхен і Окленд (Новая Зеландыя). Пры гэтым указваецца, што канадскі горад падняўся на дзве пазіцыі і стаў самым зручным для жыцця ў Паўночнай Амерыцы.

У першую дзясятку таксама трапілі Дзюсэльдорф, Франкфурт-на-Майне, Капенгаген, Жэнева і Базэль.

Мінск у спісе з 231 горада знаходзіцца на 188-й пазіцыі, гэта апошняе месца з усіх гарадоў Еўропы. Перад намі Алжыр, Найробі і Тбілісі. Адразу за намі Джыбуці, Тэгусігальпа, Кігалі (Руанда).

Вільня знаходзіцца на 81-м месцы, Варшава — на 82-м, Талін — на 86-м, Рыга — на 90-м, Масква — на 167-м, Кіеў на 173-м, Пецярбург — на 174-м

У самы ніз спісу эксперты змясцілі Сану (Емен), Бангі (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) і Багдад.

Чытаць таксама: 12 дробязяў з жыцця Вены, якія варта пераняць Мінску, каб стаць яшчэ лепшым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0